Выпускныя вечары - 2021 прайшлі па ўсёй краіне

11 июня 2021

Кветкі, віншаванні, сотні фатаграфій у сацыяльных сетках і сустрэча світання. Менавіта так запомняцца выпускныя вечары, якія прайшлі ва ўсіх школах і гімназіях сталіцы і вобласці. Усяго ў гэтым годзе ў Мінску са школамі развіталіся амаль 10 тысяч выпускнікоў. Гэта важны этап у жыцці кожнага вучня, крок у дарослае жыццё. Аднолькава кранальны момант як для 11-класнікаў і іх бацькоў, так і для настаўнікаў. Усе адценні эмоцый убачыла Алена Вітко.

Рамантычныя валаны і лёгкія паветраныя тканіны, тут жа элегантныя сукенкі ў падлогу і строгія касцюмы. Свой адметны вобраз кожны выпускнік прадумаў дэталёва. Галоўных герояў вечара сустракалі як знакамітых асоб - на чырвонай дарожцы з бурнымі авацыямі. Гэта іх хвіліна славы.

І дзеці, і бацькі - усе стараюцца запомніць гэта імгненне. Фатаграфуюцца з класам і настаўнікамі. Робяць сэлфі з сябрамі і здымкі на школьным парозе. Падхопліваюць і модныя трэнды, тут, напрыклад, паўтараюць фота праз шмат гадоў. У белай сукенцы аднагадовая Надзея Аксёнава. Вобраз амаль дакладны, толькі выпускніца зараз вышэйшая за маму.

Сталічная гімназіі № 12: 88 выпускнікоў і 12 медалістаў

Усяго сёлета ў 12-й гімназіі атэстаты як пуцёўку ў дарослае жыццё атрымалі 88 выпускнікоў. 12 з іх залатыя медалісты.

Падтрымаць і павіншаваць герояў вечара прыехаў і Дзмітрый Калдун, таксама выпускнік гэтай гімназіі. 12-я стала для яго прычалам. Менавіта адсюль пачалося "вялікае плаванне".

У летапісе навучальнай установы гэты вечар запомніцца і рэкордам. Упершыню ў рытме вальса закружыліся адразу 25 пар.

Вальс як фінальны акорд развітання са школай, але часу на настальгію зусім мала. Статус выпускніка хутка зменіцца на абітурыента. І першы іспыт - гэта цэнтралізаванае тэсціраванне. Яно стартуе 16 чэрвеня. Уступная эстафета пачнецца з беларускай мовы.