Выпускныя балі стартуюць сёння ў Беларусі

10 июня 2016

Гэты дзень выклікае дваякія эмоцыі. З аднаго боку шчасце - у хлопцаў і дзяўчат пачынаецца новае самастойнае жыццё, з другога - журботнасць - з заканчэннем школы сканчаецца дзяцінства. Але памяць заўсёды будзе захоўваць школьны альбом. Іх надрукуюць 57 тысяч - менавіта столькі выпускнікоў у Беларусі сёлета.

Атэстаты, нагрудныя знакі і залатыя медалі ўручаюць сёння і выпускнікам ліцэяў. У навучальнай установе пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС заканчэнне вучобы ліцэісты адзначылі развітальным вальсам. А самыя лепшыя ў вучобе і спорце паводле традыцыі ўсталявалі памятную, 9-ую, пліту. Пасля чаго выпускнікі прайшлі ўрачыстым маршам і кінулі ў неба манеткі на шчасце. Затым для іх прагучала апошняя ў ліцэйскім жыцці каманда "Раўняйся! Смірна! Вольна! Разыдзіся!". І ў паветра паляцелі фуражкі. Большасць з выпускнікоў далейшы лёс звяжуць з прафесіяй ратавальніка.

У гэты дзень падарунак атрымаў і сам ліцэй МНС. Тут адкрылі першую ў рэгіёне пляцоўку street-work-out. А самыя лепшыя спартсмены Беларусі па гэтым відзе спорту прадэманстравалі, якіх вынікаў можа дабіцца кожны. У сувязі са школьнымі мерапрыемствамі ў Беларусі сёння забаронена прадаваць алкаголь і да 8 раніцы суботы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя