Выпускны сёння быў у слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі

21 июня 2013

Амаль паўтысячы слухачоў факультэта перападрыхтоўкі Інстытута дзяржслужбы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі літаральна некалькі гадзін таму атрымалі дыпломы аб заканчэнні прэстыжнай ВНУ. У мінулым амаль два гады асаблівага студэнцкага жыцця: большасці прыходзілася сумяшчаць лекцыі, семінары і практычныя заняткі з асноўнай працай кіраўніка. Бо ў кожнага з іх ужо сур'ёзны вопыт кіравання, які ў Інстытуце дзяржслужбы дапоўнілі новымі ведамі.


Выпускны сёння быў у слухачоў адразу на 8 спецыяльнасцях. Дыпломы атрымалі зараз ужо афіцыйна прафесіяналы ў галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання, дзелавым адміністраванні, эканомікі і кіраванні на прадпрыемстве прамысловасці і ў дзяржаўным кіраванні нацыянальнай эканомікай.


Дарэчы, магчымасць паспрабаваць свае сілы і паступіць у прэстыжную ВНУ ўжо сёлета яшчэ ёсць: прыём дакументаў у Інстытут дзяржслужбы завяршаецца заўтра.