Свой выпускны напярэдадні ўжо сустрэлі ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы, адзіным у Беларусі. Атэстаты і нагрудныя знакі атрымалі 62 выпускнікі, сапраўдныя патрыёты. Так выхоўвалі тут усе 5 гадоў вучобы. Іх юнацтва сапраўды не асацыююцца з бестурботнасцю. Разам са школьнай праграмай асвойвалі і ваенныя дысцыпліны. Стратэгічная задача ў неспакойным геапалітычным становішчы - кадравы рэзерв Узброеных сіл краіны. І сёння, як адзначыў міністр абароны Віктар Хрэнін, выхадцы Сувораўскага вучылішча - на вышэйшых пасадах ваенных і сілавых структур. Большасць з сёлетняга, 67-га, выпуску таксама плануе змяніць пагоны на афіцэрскія.
Выпускнікі Сувораўскага вучылішча не толькі чаканілі развітальным крокам па ўжо родным пляцы, а і закружылі ў вальсе. У танцавальных парах - прадстаўніцы Мінскага харэаграфічнага каледжа.













