Выпускны "На крылах мары" пройдзе новым фармаце. Тэлеканал "Беларусь 2" рыхтуе выязную студыю і чакае віноўнікаў урачыстасці

23 июня 2023

Рэспубліканскае свята "На крылах мары" збярэ тысячы выпускнікоў з усёй Беларусі. На беразе Свіслачы будзе працаваць выязная студыя тэлеканала "Беларусь 2".

Увечары маладых людзей чакае грандыёзная ўрачыстасць на беразе Свіслачы: артысты, якія лунаюць у паветры, воднае шоу і папулярныя выканаўцы. 

У гэтым сезоне  мерапрыемства пройдзе  ў новым месцы і ў новым фармаце: упершыню пад адкрытым небам на пляцоўцы ў сталічнага Палаца спорту. Падрабязнасці ў відэа.