Выпускнік з Жодзіна cтаў прызёрам міжнароднай навуковай канферэнцыі па фізіцы

29 мая 2020
Выпускнік з Жодзіна дакладна ведае формулу поспеху.  Яраслаў Якубоўскі абышоў тысячу канкурэнтаў і стаў прызёрам міжнароднай навуковай канферэнцыі па фізіцы. Яе ладзілі ў Санкт-Пецярбургу ў анлайн-фармаце. Школьнік  некалькі гадоў вывучае ўздзеянне моцных электраразрадаў на паверхню вадкасці. Прычым гэта не толькі навуковая цікавасць. 

Праект у будучым можа быць вельмі запатрабаваным у розных сферах. Якіх - раскажа Аляксандра Кавеліч.

Дом Якубоўскіх упрыгожвае не адзін прадмет аўтарскай мэблі. Як ні дзіўна, юнага даследчыка сустракаем за сталярнай справай. Такое хобі дапамагае развіваць дробную маторыку, стараннасць, а галоўнае - прасторавае мысленне, такое неабходнае на любімым уроку фізікі. Гэты прадмет стаў для Яраслава галоўным школьным інтарэсам. Таму адпраўляемся ў суседні кабінет. 
Гэтую асаблівасць старшакласнік даследаваў на працягу некалькіх гадоў. І не толькі дзеля навуковай цікавасці. З-за моцнага ўздзеяння рэчывы, якія атручваюць вадкасць, мяняюць сваю структуру. Так, напрыклад, можна чысціць ваду ад забруджвання нафтапрадуктамі. І гэта толькі адна з карысных ідэй юнага фізіка. Як вывучыць структуру прадмета без высокадакладнай тэхнікі і знайсці формулу для самых складаных вылічэнняў? Кожны эксперымент юнага фізіка курыруе маці і настаўнік Эла Якубоўская. Яна разам з мужам (таксама настаўнікам фізікі) падзяляе з сынамі ўжо сямейнае захапленне. 
Разам папаўняюць і калекцыю медалёў. Адзін з апошніх - з міжнароднай навуковай канферэнцыі па фізіцы, што прайшла ў Санкт-Пецярбургу. Там Яраслаў абышоў тысячу канкурэнтаў. Але ж летам у выпускніка не менш адказны выклік  - уступная кампанія. На пытанне пра будучую прафесію ён адказвае ўпэўнена.