Выпускі "Навіны. Зараз" у эфіры ўжо сёння у 13:00 і 17:00

18 сентября 2017

Белтэлерадыёкампанія пачынае новы тэлесезон. Усе каналы галоўнага медыяхолдынга краіны рыхтуюцца да запуску новых праграм і абнаўлення эфірнага кантэнту. Пашырае інфармацыйнае вяшчанне і Агенцтва тэленавін. Акрамя топавых праектаў, навін на "Беларусь 1" стане яшчэ больш. Зараз самую аператыўную інфармацыю адразу са здымак і эксклюзіў з-за мяжы мы распавядзем і пакажам у дадатковых выпусках у 13:00 і 17:00. Кароткія 3-хвілінныя выпускі "Навіны. Зараз" у эфіры ўжо сёння.