Выкананыя чатыры галоўныя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця з шасці

19 мая 2021

З шасці галоўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця за квартал выкананыя чатыры. Дадае экспарт, сальда знешняга гандлю станоўчае.  У аўтсайдарах - доля інвестыцый у ВУП і цэны на сацыяльна-значныя тавары. Зараз разглядаецца магчымасць адмены жорсткага рэгулявання, каб не дапусціць звужэння асартыменту тавараў на паліцах магазінаў.  На ўнутраную сітуацыю ўплывае рост сусветных цэн на прадукты.  Але пры гэтым  важна і не дапусціць неабгрунтаваных скокаў у кошце. Асаблівая ўвага - сацыяльнай сферы. 

На кантролі ўрада і выдача камерцыйных крэдытаў на будаўніцтва жылля. Тут рашэнне будуць шукаць разам з банкамі, каб 4 млн квадратаў па годзе былі пабудаваныя.