Выкананне даручэння Прэзідэнта: У краіне наладзяць вытворчасць рэспіратараў

24 марта 2020
І вось яшчэ адна задача, якая на асаблівым кантролі Кіраўніка дзяржавы - гэта павелічэнне вытворчасці рэспіратараў  у нашай краіне. Наладзіць выпуск неабходнай прадукцыі прэм'ер-міністру Сяргею Румасу даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Тэрмін ураду быў таксама пастаўлены жорсткі - тыдзень 

У мінулы чацвер на сустрэчы са спецыялістамі сістэмы аховы здароўя Прэзідэнту паказалі рэспіратары, якіх не хапае  ў краіне на дадзены момант. Закрыць  патрэбнасці Беларусі ў іх і цалкам адмовіцца ад імпарту - рашэнне катэгарычнае і жорсткае. Тэрмін ураду  таксама тыдзень. 

Сёння стала вядома, што рэспіратары  будуць выпускаць на прадпрыемстве ў Старобіне

Там зараз устанаўліваюць дадатковае абсталяванне, якое дазволіць нарасціць вытворчасць да 180 тысяч адзінак за месяц.