Прэзідэнт сёння падпісаў распараджэнне "Аб павышэнні эфектыўнасці працы сістэмы аховы здароўя". Дакумент стаў вынікам рэзананснай размовы па праблемах айчыннай медыцыны ў кіраўніка дзяржавы.
Недахопы ў працы лячэбных устаноў выявіліся пасля маштабнага маніторынгу спецыяльнай міжведамаснай групай, Камітэтам дзяржкантролю і Генпракуратурай. Аляксандр Лукашэнка даручыў у самыя кароткія тэрміны падрыхтаваць дарожную карту вырашэння праблем.
Дэдлайн акрэслены. Парушэнні трэба ліквідаваць да 1 студзеня. Але ўжо зараз і медыцынская вертыкаль, і мясцовыя органы ўлады павінны актыўна ўключыцца ў працу па ліквідацыі недахопаў. Сутнасць патрабаванняў Прэзідэнта ў простым: за высокімі тэхналогіямі (што, безумоўна, важна) бачыць людзей. Сканцэнтравацца на руціннай дапамозе пацыентам, асабліва ў вёсках і аграгарадках.
Як пайшоў працэс - падрабязнасці ў сюжэце нашых карэспандэнтаў (відэа).













