Выплата пенсій і дапамог у Беларусі будзе рабіцца з 5-га чысла

20 августа 2013

Выплата пенсій і дапамог у Беларусі праз аддзяленні паштовай сувязі і ўнітарныя прадпрыемствы будзе рабіцца з 5-га чысла. Гэта звязана з пераходам у кастрычніку 2013 года на новую сістэму сацыяльнай абароны. Зараз выплата пенсій і дапамог праз названыя арганізацыі робіцца з 1-га чысла месяца. У сувязі з гэтым для забеспячэння раўнамернай нагрузкі на выплатныя арганізацыі ўсе даты выдачы дапамог (акрамя перыяду з 22-га па 26-е чысло) будуць ссунутыя на чатыры дні.