Выпісаны з бальніц ужо 22 беларусы. Міністэрства аховы здароўя пра сітуацыю з COVID-19 у краіне

23 марта 2020
22 беларускія пацыенты, якія перанеслі каранавірус, выздаравелі. Гэта сёння паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. Паводле яе слоў,  яшчэ 59 беларусаў працягваюць лячэнне.  Пад медыцынскім назіраннем застаюцца 1100 чалавек - гэта так званыя  кантакты першага ўзроўню пацыентаў з COVID-19 і 8800  кантактаў другога ўзроўню. 

Беларусь увайшла ў топ-10 краін  з найбольшай колькасцю  выкананых тэстаў на каранавірус. Гэта мае вырашальнае значэнне для ранняй дыягностыкі і бяспекі людзей. З 23  студзеня ў нашай краіне правялі больш за 21 тысячу тэстаў. Гэта больш,  чым у ЗША, Францыі і Японіі. На першым месцы ў топе  Кітай і Паўднёвая Карэя.

Беларускія бальніцы забяспечаныя ўсім неабходным абсталяваннем


У выпадку росту захворвання беларускія бальніцы забяспечаныя ўсім неабходным абсталяваннем. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі на 100 тысяч чалавек прыходзіцца 23 апараты ШВЛ, у выпадку сур'ёзнага развіцця сітуацыі медыкі гатовыя задзейнічаць яшчэ наркозна-дыхальныя апараты. Для параўнання, у ЗША на 100 тысяч чалавек  апаратаў ШВЛ 18, у Вялікабрытаніі - 12, у Італіі крыху  больш за 8.


Алена Богдан, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі: "Геаграфія па Беларусі застаецца такой жа. Гэта Мінск, Віцебск, адзін выпадак у Гродне. І за выхадныя ў нас дадаўся яшчэ  адзін  выпадак у адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Было праведзена эпідэміялагічнае расследаванне. Пацыентка шпіталізаваная з выкананнем усіх мер біябяспекі ў Гомельскую абласную бальніцу. Гэтая пацыентка трапіла ў поле нашаго  зроку ў сувязі з тым, што ў яе развілася пнеўманія".