Вымушаная мера. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанаўлівае гранічную гандлёвую надбаўку на грэчку

31 октября 2019

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўстанаўлівае гранічную гандлёвую надбаўку на грэчку. З заўтрашняга дня - 25 %. Гэта сярэдняя на сёння велічыня ў магазінах. Рашэнне накіравана на папярэджанне неабгрунтаванага росту цэн  і недапушчэнне дэфіцыту крупы на ўнутраным рынку. Апошнім часам стужкі навін стракацяць павышэннем кошту грэчкі ў Расіі, выявіўся неўраджай і скарачэнне пасяўных плошчаў. Патрэбнасць нашага рынку - 20 тысяч тон за год. Практычна 40 % мы забяспечваем самі. Астатняе завозім. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю створана рабочая група, праводзяцца пастаянныя сустрэчы з імпарцёрамі і гандлёвымі сеткамі, маніторацца цэны ў магазінах. 

Алена Сінельнікава, начальнік аддзела Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "Крупы грэцкія адносяцца да сацыяльна значных тавараў. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю мае права ўводзіць рэгуляванні на працягу 90 дзён. Асноўная мэта - гэта магчымасць выключэння магчымага завышэння цэн пры іх усталяванні. Пастанова носіць абавязковы характар. Прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за парушэнне ўсталяваных гранічных узроўняў гранічных надбавак".

Наталля Мельнікава,  намеснік начальніка ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "Таксама міністэрства падрыхтавала і накіравала на ўзгадненні праект пастановы аб забароне рэалізацыі на экспарт айчыннай грэчкі і грэцкіх круп. У дадзены момант праект праходзіць узгадненні. Калі ён будзе прыняты, то забарона будзе ўведзена тэрмінам на 6 месяцаў".

Рэгулятар будзе пастаянна маніторыць сітуацыю на ўнутраным рынку і па цэнах, і па наяўнасці ў магазінах грэчкі як айчыннай, так і  расійскай вытворчасці.