Вынесены вердыкт па гучнай справе аб дагаворных матчах

12 октября 2017

Два асноўныя абвінавачаныя прысуджаныя да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Яшчэ адзін - да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. Пры гэтым іх пазбавяць права ўдзелу ў прафесійных спартыўных спаборніцтвах на 5 гадоў. Астатнія атрымалі буйныя штрафы, максімальны з якіх - больш за 90 000 рублёў. Фігурантамі справы сталі 15 чалавек, у тым ліку дзеючыя гульцы каманд Першай лігі і яшчэ два футбалісты, якія завяршылі кар'еру. Усе прызнаныя вінаватымі паводле артыкула "Подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартыўных спаборніцтваў".

Нагадаем, скандал у беларускім футболе разгарэўся летась, калі высветлілася, што некалькі футбольных клубаў апынуліся замяшаныя ў дагаворных матчах.