Вынесены прыгавор па гучнай справе аб забойстве сям'і

11 марта 2016

У Гомельскім абласным судзе вынесены прыгавор па гучнай справе аб забойстве сям'і. Нагадаем, восенню 2014 года ў лесе пад Жлобінам знайшлі згарэўшы аўтамабіль з астанкамі трох чалавек. Загінуўшымі аказаліся шлюбная пара і іх старэйшы сын. Як устанавіла следства, жорсткае забойства здзейснілі іх малодшы сын і жонка старэйшага. Звесці рахункі са сваякамі маладыя людзі вырашылі пасля таго, як у сям'і даведаліся аб іх блізкасці. Перш яны забілі сваякоў, а затым, каб схаваць сляды, трупы вывезлі і спалілі разам з машынай.

Варта адзначыць, што ў асуджаных засталіся непаўналетнія дзеці. Далейшы іх лёс вырашаць органы апекі.