Вынесены прысуд у гучнай справе аб карупцыі ў сферы ЖКГ

15 марта 2019

Ад чатырох да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці: прысуд у гучнай справе аб карупцыі ў сферы ЖКГ вынес сёння Магілёўскі абласны суд. На лаве падсудных - восем чалавек. Нагадаем, ход справе быў дадзены ў маі 2017 пасля затрымання былога кіраўніка Магілёўскага жылкамгаса. Тады ж была выкрытая маштабная злачынная схема, якая ахапіла трыццаць раёнаў краіны. Па ёй прадпрыемствы ЖКГ закуплялі ў прыватніка абсталяванне па завышаным кошце. Шкода дзяржаве склала звыш шасцісот пяцідзесяці тысяч рублёў. Таксама частку шкоды  абвінавачаныя павінны будуць пакрыць жылкамгасам, якімі яны кіравалі раней.