Чацвёра хакеістаў "Дынама-Маладзечна" прызнаныя вінаватымі ў замаху на атрыманне грошай за дамоўны матч, а таксама за захоўванне і распаўсюджванне парнаграфіі. Вердыкт вынеслі сёння ў Мінску.
Нагадаем, пра дамоўны матч стала вядома ў лістападзе мінулага года пасля гульні маладзечанцаў з Магілёвам. Тады відавочны фаварыт саступіў больш слабому саперніку. Калі матчам зацікавіліся супрацоўнікі ГУБАЗ, яго ўдзельнікі сталі даваць сведчанні. Аказалася, што за несумленную гульню ім абяцалі мільён расійскіх рублёў. Першапачаткова ў справе фігуравалі сем прозвішчаў. Пазней следства перакваліфікавала статус траіх з іх, і перад судом паўсталі Сырэй, Шэлег, Усціненка і Іваноў. Прысуд у законную сілу яшчэ не ўвайшоў, у бакоў ёсць час, каб абскардзіць яго ў апеляцыйныя тэрміны.
Вынесены прысуд па справе аб дамоўным матчы
4 сентября 2020













