Вынесены прысуд матацыклісту, які збіў супрацоўніка ДАІ

28 октября 2016

5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Суд Цэнтральнага раёна сталіцы вынес прысуд матацыклісту, які збіў супрацоўніка ДАІ.

Сяргей Шаўцоў прызнаны вінаватым па ўсіх артыкулах - супраціўленне супрацоўніку міліцыі і парушэнне ПДР з цяжкімі наступствамі. Сваю віну малады чалавек не прызнаў. Ён пажадаў пацярпеламу інспектару хутчэйшага акрыяння і пагадзіўся пагасіць толькі частку маральнага ўрону - 5 тысяч рублёў.

Алег Бадзюля, старшы пракурор упраўлення генпракуратуры Беларусі: "Судом Цэнтральнага раёна горада Мінска абвешчаны абвінаваўчы прысуд у дачыненні Шаўцова. Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваныя па частцы 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса і па ч.1 арт. 363 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Суд пагадзіўся з прапанаванай дзяржаўным абвінавачаннем кваліфікацыяй і прызначыў пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі, а таксама 5 гадоў пазбаўлення права займаць пасаду, звязаную з кіраваннем транспартным сродкам".

Суд таксама пастанавіў спагнаць з матацыкліста амаль 31 тысячу рублёў на карысць супрацоўніка ДАІ. Гэта на 20 тысяч менш, чым прасіў сам пацярпелы. Прысуд не канчатковы, яго можна абскардзіць на працягу 10-ці дзён.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя