Снег, галалёдзіца і парывісты вецер. У выніку аб’яўлена штармавое папярэджанне. Дарожныя ўмовы на гарадскіх вуліцах будзе ускладняць і туман. ДАІ рэкамендуе вадзіцелям быць больш пільнымі і ўважлівымі на дарогах.
Пачатак наступнага тыдня сталіца сустрэне спакойным зімовым надвор'ем. Але ненадоўга. Сіноптыкі прагназуюць вяртанне паўночнага цыклону са снегам і ветрам.














