Выхадныя з кароткачасовымі дажджамі

24 апреля 2020
Характар надвор'я зменіцца. Кароткачасовыя дажджы  ў прагнозах сіноптыкаў на ўсе выхадныя. Ападкі і паніжэнне тэмпературы ў нашу краіну прынясуць атмасферныя франты з Балтыйскага мора. У Мінску паветра заўтра прагрэецца да плюс 12, у нядзелю будзе каля 10 цяпла. Ноччу магчымыя замаразкі. Парывы ветру месцамі  да 14 метраў за секунду.