Выхадныя на карысць медыцыны і экалогіі

17 марта 2018

Айцішнікі разам з прафесіяналамі з іншых сфер працуюць над унікальнымі прадуктамі.

Хакатон "Тэхналогіі для жыцця" сабраў 170 удзельнікаў, яны аб'ядналіся ў 30 каманд. Галоўная мэта - прапанаваць цікавае рашэнне, напрыклад, для маніторынгу стану здароўя або навакольнага асяроддзя. Настаўнікамі каманд выступілі вядомыя IT-персоны ў Беларусі і свеце. Так, прыкладанне Дзмітрыя Гурскага Flo зусім нядаўна трапіла ў топ Apple і займаецца маніторынгам жаночага здароўя, а вядомая мадэль Наталля Вадзянава ўвайшла ў савет дырэктараў кампаніі. Цэнтр распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту і дапоўненай рэальнасці "Эймэта", створаны IT-прадпрымальнікам Юрыем Мельнічакам, купіла карпарацыя Google. Нагадаем, напрыканцы месяца ўступае ў сілу дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі", а на гэтым тыдні ў Парк высокіх тэхналогій уступіла рэкордная колькасць кампаній. Плюс 46 рэзідэнтаў.

Заўтра каманды прапануюць свае праекты, па выніках эксперты выбяруць тры лепшыя.