Выязныя прыёмы застаюцца адной з самых запатрабаваных форм работы з насельніцтвам

12 июля 2017

Выязныя прыёмы па-ранейшаму застаюцца адной з самых запатрабаваных форм работы з насельніцтвам. Гэта падкрэсліў памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка. Ён правёў выязны прыём грамадзян у Жыткавічах. Абмеркаваць праблемы прыйшлі 12 чалавек. Галоўнымі тэмамі сталі пытанні сацыяльнай сферы, будаўніцтва жылля і праца ЖКГ.

Усе звароты Юрый Шулейка ўзяў пад асабісты кантроль і даў распараджэнне адпаведным службам мясцовага райвыканкама ўрэгуляваць пытанні.