Выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах працягваюцца

13 сентября 2017

Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

У Мсціславе яшчэ і прамую тэлефонную лінію правёў галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. Больш за дзесяць зваротаў і просьбаў паступіла ад жыхароў раёна, у тым ліку па пытаннях працаўладкавання. Па ўсіх дадзены даручэнні і кансультацыі. У цэлым, па словах памочніка Прэзідэнта, у Магілёўскай вобласці адзначаецца паляпшэнне сітуацыі на рынку працы. Новыя рабочыя месцы і прадпрыемствы сталі адкрывацца і ў аддаленых раёнах.