Выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах працягвае Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі

19 июня 2017

Заўтра яны пройдуць у Гомельскай вобласці. 22-га і 23-га чэрвеня - у Мінскай. Як адзначаюць спецыялісты, работа ў такім фармаце дапамагае знайсці асноўныя праблемныя пытанні і аператыўна іх вырашыць. Таксама гэта магчымасць маніторынгу сітуацыі на месцах. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян выканаўчых камітэтаў.