Выязныя прыёмы грамадзян сёння пройдуць у Мінску і ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях

6 сентября 2017

Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Сёння яны пройдуць у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а таксама ў Мінску. 8 верасня - у Віцебскай вобласці. Праца ў такім фармаце дапамагае знайсці асноўныя праблемныя пытанні і аператыўна вырашыць іх. Таксама гэта магчымасць праводзіць маніторынг сітуацыі на месцах. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян выканаўчых камітэтаў.