Выязныя прыёмы грамадзян правялі Ігар Яўсееў у Чэрвені і Валерый Міцкевіч у Смалявічах

11 апреля 2019

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта працягваюць праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах і сталіцы.

Няпростыя сітуацыі жыхароў цэнтральнага рэгіёна і спосабы іх рашэння сёння ў Чэрвені разглядаў памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Сярод пытанняў - зямельныя і жыллёвыя, працаўладкаванне, сацыяльная падтрымка, усталёўка памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам і нават захаванне кедравага гаю. Жыхароў адной з вёсак у Дзяржынскім раёне хвалявалі планы па ўзвядзенні базавай станцыі мабільнага аператара ў непасрэднай блізкасці ад іх дамоў. Гэтае і яшчэ звыш 20 разгледжаных пытанняў Ігар Яўсееў узяў на кантроль і распавёў аб ужо вырашаных у вобласці за апошні час. 

Рашэнне спрэчных і праблемных сітуацый, якія беларусы выказалі ў рамках акцыі "Ваша пытанне Прэзідэнту", кантралюецца да самага іх выканання. Пра гэта сёння ў Смалявічах на прыёме грамадзян заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч. У сталічным горадзе-спадарожніку людзей у асноўным таксама хвалявалі зямельныя, маёмасныя праблемы, тэматыка ЖКГ. Усяго Валерый Міцкевіч прыняў амаль 30 чалавек, рашэнні іх пытанняў узятыя на кантроль.