Выязныя прыёмы грамадзян. Кожны зварот узяты на кантроль

23 апреля 2019

Каб жыццё было максімальна камфортным для людзей, мясцовыя ўлады павінны прыкладаць усе намаганні. На гэтым акцэнтаваў увагу памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк  падчас прыёму грамадзян у Дуброўне. На асабістую сустрэчу запісаліся 15 чалавек. Большасць жыхары невялікіх населеных пунктаў. Шмат пытанняў  бытавога характару. Напрыклад, жыхары аграгарадка Калінаўка прыйшлі з просьбай - знайсці тэхнічную магчымасць для ўстаноўкі электрычных катлоў для падагрэву вады. Падчас прыёму прагучала таксама падзяка ў адрас Віцебскай абласной бальніцы. Віталь Воўк адзначыў, што медабслугоўванне ў рэгіёнах знаходзіцца на належным узроўні. 

А ў Любанскім раёне жыхароў сёння выслухаў памочнік Прэзідэнта па Мінскай вобласці  Ігар Яўсеяў. Там цэнтральнай тэмай прыёму сталі пытанні жыллёвага будаўніцтва. Сярод закранутых праблем таксама  добраўпарадкаванне тэрыторый і правядзенне капітальнага рамонту. Усяго да памочніка Прэзідэнта звярнуліся звыш 10 чалавек.