Выязны прыём грамадзян у Мозыры

6 февраля 2020
Рэгістрацыі жылых памяшканняў, налічэнні пенсій. Пытанні ЖКГ  жыхары Гомельскай вобласці адрасавалі  Юрыю Шулейку на прыёме грамадзян у Мазыры.

У цэлым у гэты дзень памочнік Прэзідэнта  ўзяў на кантроль каля 20 зваротаў. Большасць з іх датычылася   зямельных спрэчак  і нязгоды з судовымі рашэннямі.  Некалькіх грамадзян прыйшлі з прапановамі і законатворчымі ініцыятывамі. Так, жыхарка Мазыра  Зінаіда Пятроўская падзялілася прыкладамі таго, як нядобрасумленныя грамадзяне  ўхіляюцца ад выплат, устаноўленых судом,  і звярнулася  з просьбай  скарыстацца правам заканадаўчай ініцыятывы і прапанаваць папраўкі ў закон  аб выканаўчай вытворчасці.

Большасць зваротаў было  ад мазыран. Некалькі пытанняў прагучала ад жыхароў Гомеля і Калінкавічаў. Частка  патрабавала толькі растлумачэння. Асобныя пытанні ўзятыя на дэталёвы разгляд і далейшы кантроль.