Выязны гандаль будзе працаваць аж да закрыцця выбарчых участкаў

17 ноября 2019
Асаблівую атмасферу, прыпадняты настрой на выбарчых участках ствараюць самадзейныя і прафесійныя творчыя калектывы. А гандаль не абмяжоўваецца свежай выпечкай у буфетах. Пачастункі на любы густ: прапаноўваюць і арыгінальны напой на мёдзе ў спалучэнні з мочанымі яблыкамі, і гарбату з самавара на вуглях, можна прадэгуставаць мяса на адкрытым агні і нават салянку.

Выязны гандаль будзе працаваць аж да закрыцця выбарчых участкаў.


Тэгі:

#Выборы 2019