Часовае абмежаванне на ўезд увялі суседнія з Беларуссю краіны

16 марта 2020
Гэта дадатковыя меры прадухілення распаўсюджвання COVID-19. З гэтага дня замежнікаў не пусцяць ва Украіну, у тым ліку для транзіту. Аднак ёсць выключэнні для пэўнай катэгорыі грамадзян. Спіс можна знайсці на сайце Дзяржпагранкамітэта нашай краіны. Тое ж самае датычыцца і мяжы з Польшчай. Спынена міжнародная авія- і чыгуначная сувязь, у тым ліку транзітны праезд. 

Юрый Купрыянаў, афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі: "Уведзеныя абмежавальныя меры будуць дзейнічаць да асаблівага распараджэння. Зважаем, што прынятыя меры ў сумежных краінах не абмяжоўваюць выезд з іх грамадзян Беларусі. У выпадку раней запланаванага транзіту праз гэтыя краіны неабходна дзейнічаць у адпаведнасці з сітуацыяй і шукаць альтэрнатыўныя варыянты прыбыцця ў Беларусь. Пры немагчымасці вяртання на радзіму просьба паведамляць пра сябе ў адпаведныя замежустановы Рэспублікі Беларусь або ў МЗС для аказання садзейнічання".

Абмежавала сёння ўезд замежнікам і Літва. Грузаперавозчыкі змогуць перасячы мяжу толькі праз пункты пропуску "Мядзінінкай" (з беларускага боку "Каменны Лог") і "Райгардас" ("Прывалка"). МЗС рэкамендуе беларусам вярнуцца з Літвы да 19 сакавіка. 

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя