Выдзеленая паласа для руху веласіпедыстаў з'явіцца каля Камароўскага рынку

11 октября 2018

Першая ў Беларусі выдзеленая дарожная паласа для руху веласіпедыстаў з'явіцца каля Камароўскага рынку ў Мінску. Праект зацверджаны ў Мінгарвыканкаме і ДАІ горада. Згодна з ім, веласіпедысты змогуць выязджаць на праезную частку вуліцы Веры Харужай і бесперашкодна рухацца па сваёй паласе.

Плануецца, што аналагічныя веласіпедныя палосы з'явяцца і ў іншых гарадах. Эксперты прагназуюць: колькасць веласіпедыстаў у Мінску ў бліжэйшыя два гады павялічыцца на 15%. Першымі ініцыятыву актыўнага веласіпеднага руху падтрымаюць сталічныя студэнты.

У бліжэйшыя два гады ў Мінску стане больш веладарожак. Калі зараз уладкавана прыкладна 300 кіламетраў веламаршрутаў, то ў 2020 іх павінна быць ужо 500.