Выдзяленне фінансаў на барацьбу з COVID-19 у Беларусі ідзе ў першачарговым парадку

12 декабря 2021

Выдзяленне фінансаў на барацьбу з COVID-19 у Беларусі ідзе ў першачарговым парадку. Прэзідэнт асабіста кантралюе супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Ахова здароўя з'яўляецца прыярытэтам развіцця дзяржавы. У краіне дастатковая колькасць койка-месцаў. Медыцынскіх спецыялістаў таксама хапае, адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя. 

З пачаткам пандэміі спажыванне кіслароду павялічылася практычна ў 5 разоў. Але пастаўкі былі бесперабойнымі. З выдзеленых 1.5 тысячы апаратаў ШВЛ занята было крыху менш за палову. Колькасць пунктаў падключэння кіслароду была павялічана загадзя. Медыцынскую дапамогу на амбулаторным этапе аказвалі 1400 брыгад. Іх сіламі была забяспечана меддапамога прыкладна палове пацыентаў з пнеўманіяй. Гэта дазволіла паменшыць нагрузку на ложкавы фонд. 

Паводле слоў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, рашэннем не ўводзіць элементы лакдаўна ні ў адну з трох хваль удалося максімальна захаваць жыццядзейнасць дзяржавы. І перш за ўсё гэта датычыцца эканомікі. Пры гэтым удалося забяспечыць максімальную абарону насельніцтва.