Зборныя, якія выбылі з медальнай гонкі, вяртаюцца на радзіму

24 мая 2014

Адной з першых дамоў паляцела каманда ЗША. Амерыканцы чэмпіянатам у Мінску засталіся задаволеныя і нават абяцаюць зноў прыехаць у Беларусь.


Нагадаем, зборная ЗША на чэмпіянаце свету 2013 года заваявала трэцяе месца. Сёлета яна пацярпела паражэнне ў чвэрцьфінале ад чэхаў - 4:3.