Выбраны лепшы педагог дадатковай адукацыі Мінскай вобласці

2 марта 2016

У спаборніцтвах прафесійнага майстэрства ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх раённых цэнтраў дзіцячай творчасці і аб'яднанняў па інтарэсах. Пераможца і лаўрэаты абласнога агляду-конкурсу прадставяць вобласць на рэспубліканскім конкурсе. На занятках у лепшага выкладчыка ў Слуцку пабывала Наталля Кузьміцкая.

На першых занятках у гуртку «Берагіня», у якім дзяўчынак знаёмяць з рамёствамі, рознымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, Анастасія Храмцэвіч нават не ўмела трымаць іголкі. Праз два гады дзяўчына самастойна можа прышыць не толькі гузік, выконвае складаныя работы. Яе самабытная лялька атрымала дыплом на адпаведным конкурсе фестывалю «Слуцкія паясы» ў верасні мінулага года.

Ідэйная натхняльніца і кіраўнік гуртка Аксана Піхцерава - сапраўдная захавальніца былых традыцый. Жанчына ведае шмат захапляльных і цікавых гісторый, звязаных з паходжаннем таго ці іншага рамяства або рэчы. Свае веды перадала ўжо ні аднаму пакаленню.

У цэнтры дзіцячай творчасці Слуцка майстар працуе больш за 10 гадоў і ўжо не першы раз прадстаўляе яго на фестывалях і прафесійных конкурсах. Сёлета Аксана Піхцерава - лепшая ў вобласці сярод выкладчыкаў дадатковай адукацыі.

Увогуле цэнтры дадатковай адукацыі сёння заахвочваюць навучэнцаў новымі формамі занятасці. Асабліва папулярныя сёння турысцка-экалагічныя гурткі, секцыі авіямадэлявання і робататэхнікі, заняткі для юных дызайнераў і праграмістаў.