Выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў праходзяць у Акадэміі навук

16 ноября 2017

Выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў праходзяць сёння ў Акадэміі навук нашай краіны. У гэтыя хвіліны пачынаецца таемнае галасаванне. Сёння адкрыта 13 вакансій акадэмікаў, прэтэндэнтаў - у два разы больш. На 31 вакансію членаў-карэспандэнтаў 104 кандыдаты.

Выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў праходзяць раз на тры гады. Гэтыя высокія званні прысвойваюцца пажыццёва.