Выбары-2020: датэрміновае галасаванне. Беларусы актыўна выказваюць грамадзянскую пазіцыю

5 августа 2020
Падтрымаць свайго кандыдата датэрмінова можна па 8 жніўня ўключна. Неабходна толькі прад'явіць дакумент, які запэўнівае асобу. Сёння на ўчастках ажыўлена. І прычына таму ў тым ліку і Пасланне Прэзідэнта, якое мае вялізны рэзананс. Кіраўнік дзяржавы адкрыта і шчыра агучыў асноўныя арыенціры развіцця нашай краіны, расказаў аб тым, што зараз адбываецца ў Беларусі. Страціць тое, што маем, вядома, ніхто не жадае. 

Беларусы неабыякавыя да лёсу сваёй краіны, таму актыўна выказваюць грамадзянскую пазіцыю. З тымі, каму важна, якім будзе наша заўтра, пагутарыла Аляксандра Кавеліч. 

Выбары-2020: датэрміновае галасаванне


Сёння, у другі дзень датэрміновага галасавання, выбарчыя ўчасткі ва ўсіх рэгіёнах краіны таксама адкрыліся ў 10 гадзін раніцы. Толькі ў Мінскай вобласці іх 992. Зрабіць свой выбар датэрмінова там можна ў любы дзень, па 8 жніўня ўключна.

Фаніпаль. Невялікі горад у Дзяржынскім раёне дзесяць гадоў таму атрымаў статус спадарожніка сталіцы. З тых часоў прапіску ў новых мікрараёнах атрымалі сотні маладых сямей. Зараз тут жывуць больш як 17 тысяч чалавек. Многія ўжо паспелі аддаць свой голас, і не ўтойваюць, якой жадаюць бачыць родную краіну. 

Сярод тых, хто сёння паставілі подпіс за свайго кандыдата, і беларусы, чые імёны вядомыя далёка за межамі краіны. Валянцін Елізар’еў - мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра - прыйшоў на ўчастак амаль адразу пасля адкрыцця. Пасля вяртання ў Беларусь народны артыст СССР сочыць за кожнай перадвыбарнай гонкай. 

Выбары-2020: датэрміновае галасаванне


Захаваць тое, што маем, ісці далей і развіваць краіну. Не толькі абласныя цэнтры - невялікія гарады і вёскі. Стварыць усе ўмовы для жыцця людзей. Гэта тое, аб чым гаварыў напярэдадні Прэзідэнт у сваім Пасланні. Гэта тое, што закранула кожнага беларуса. 

697 участкаў для датэрміновага галасавання працуюць у Магілёўскай вобласці


Магілёўская вобласць. Тут адчыненыя без малога 700 участкаў. Працаваць яны - як і па ўсёй краіне - будуць па 8 жніўня ўключна. Праўда, гэта не датычыцца санаторыяў, прафілакторыяў, бальніц і дамоў адпачынку. Там можна будзе прагаласаваць толькі ў асноўны дзень - 9 жніўня. Усе ўчасткі абсталяваныя сродкамі сувязі, прыстасаваннямі для людзей з дрэнным зрокам і невідушчых. 

Тры выбарчыя ўчасткі для галасавання ў Расіі


Прагаласаваць зараз можна і знаходзячыся за мяжой. 3 выбарчыя участкі адкрыліся напярэдадні ў Расіі. З-за эпідсітуацыі ў Маскве ўсім, хто прыходзіць прагаласаваць у наша дыппрадстаўніцтва, выдаюць ахоўныя маскі і пальчаткі, а таксама аднаразовыя ручкі. 

Акрамя Масквы беларусы могуць датэрмінова зрабіць свой выбар яшчэ ў 2 расійскіх гарадах - Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе. Менавіта там пражывае найбольшая колькасць нашых землякоў. Усяго ж пункты для галасавання адчыненыя ў 36 краінах свету.