Выбары-2019: квэст "Моладзь галасуе" ў Мінску

12 ноября 2019
У Мінску  для студэнтаў, якія ўпершыню прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, сёння прайшоў незвычайны квэст "Моладзь галасуе". Удзельнічалі пяць каманд, гэта 50 чалавек. Маючыя адбыцца  выбары змадэлявалі з дапамогай гульні: на пяці імправізаваных станцыях - заданні для маладых выбаршчыкаў. Усё, што трэба, гэта праявіць кемлівасць і творчасць. А для гэтага наведаць моладзевы электаральны пікет, адказаць на пытанні юрыста, скласці партрэт ідэальнага кандыдата ў дэпутаты і - зрабіць крэатыўнае фота. 

Будучыя выбаршчыкі паспрабавалі сябе і ў ролі кандыдатаў у дэпутаты - склалі сваю перадвыбарную праграму. Усяго на працягу тыдня пройдзе больш за 200 мерапрыемстваў для маладых людзей, якім упершыню трэба будзе прагаласаваць. 


Тэгі:

#Выборы 2019