Выбірайце маршрут і шукайце аб'езды

17 июня 2013
Сёння вечарам на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе абмежаваны рух транспарту. Гэта звязана з пачаткам рэпетыцый роты ганаровай варты напярэдадні Дня Незалежнасці. Плануецца, што трэніроўкі пачнуцца ў 21:40 і прадоўжацца тры гадзіны. Пасля апоўначы звычайны трафік у цэнтры адновіцца.