Увесці адказнасць за свядомае знаходжанне чалавека на тонкім лёдзе

18 января 2013
Ведамствы ініцыявалі ўнясенне ў Адміністрацыйны кодэкс новага артыкула, ён павінен ўвесці адказнасць за свядомае знаходжанне чалавека на тонкім лёдзе. Гэта значыць, што залішне адважных рыбакоў будуць штрафаваць, бо ніхто не застанецца абыякавым, калі ўбачыць чалавека, які тоне. Таму рызыкаваць будзе і яшчэ адно жыццё.