Уведзены новыя правілы здачы жылля на суткі

6 марта 2018

Здаць жыллё на суткі зараз можна без пісьмовай дамовы і рэгістрацыі зделкі ў мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.

Гэта прадугледжана ўказам № 103, які Кіраўнік дзяржавы падпісаў напярэдадні. Працаваць па такіх правілах дазволена фізічным асобам, якія з'яўляюцца ўласнікамі жылых памяшканняў, садовых домікаў і дач. Пры ўмове, што ў арэнду яны іх здаюць таксама фізічным асобам. Такая дзейнасць не будзе адносіцца да прадпрымальніцкай.

Для працы па новых правілах неабходна падаць у падатковы орган па месцы жыхарства апавяшчэнне, дзе адзначыць від дзейнасці, перыяд і адрасы, па якіх будзе здавацца жыллё. На гэтай падставе будзе разлічаны адзіны падатак. Да пачатку працы яго неабходна будзе аплаціць.