Такое меркаванне выказаў дэлегат Міжнароднай камісіі супраць смяротнай кары Іван Шымановіч на канферэнцыі ў Гродне. На форуме грамадскія, палітычныя дзеячы, дыпламаты і навукоўцы-юрысты з Беларусі і іншых краін абмяркоўваюць сусветны вопыт у гэтым пытанні, дзеляцца ўласным бачаннем сітуацыі, у тым ліку з пункта погляду прававых норм.
Іван Шымановіч, дэлегат грамадскай арганізацыі "Міжнародная камісія супраць смяротнай кары":
"Мы тут не для таго, каб гаварыць беларусам, што ім рабіць. Беларусь павінна сама вырашыць, як паступаць у гэтым аспекце. Мы прыехалі для таго, каб распавесці ў першую чаргу аб тым, як розныя краіны ў свой час спрабавалі адмовіцца ад смяротнай кары. Па сутнасці, мы найперш кіруемся Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, якая гаворыць, што смяротная кара - гэта часовая мера".
Андрэй Навумовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
"Мы прынялі рашэнне перайсці да даінфармавання насельніцтва, грамадзян Рэспублікі Беларусь па дадзенай праблематыцы. Мы не займаемся агітацыяй - мы абмяркоўваем гэтую праблематыку, мы бяром вопыт нашых суседніх краін, як яны падышлі да адмены смяротнай кары, як яны падышлі да мараторыя на выкананне смяротных прысудаў. У нас добрая практыка ёсць".
Замежныя эксперты наведаюць Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Янкі Купалы, дзе пагутараць з выкладчыкамі і студэнтамі. Такія сустрэчы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.













