Скараціць тэрміны правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і паменшыць групу заданняў блока А на карысць Б. Такія змены прапанаваў унесці ва ўступную кампанію наступнага года Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага схооду Беларусі Анатоль Рубінаў. Аб гэтым ён сёння заявіў журналістам на прэс-канферэнцыі.
Кіраўнік верхняй палаты парламента падкрэсліў, што правілы прыёму трэба ўдасканальваць, як трэба паляпшаць і самі тэсты. Яшчэ адна з ініцыятыў, якая прагучала на вялікай прэс-канферэнцыі - даць магчымасць вучыцца на завочнай форме маці, якія знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску па доглядзе дзіцяці. Дарэчы, за час здачы цэнтралізаванага тэсціравання Дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі істотных парушэнняў не выявіла. У тым ліку і карупцыйных. Такая тэндэнцыя, сцвярджаюць спецыялісты, стабільна назіраецца ўжо апошнія пяць гадоў
Анатоль Рубінаў, Старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2014 годзе, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:
Калі гаварыць аб самім ходзе ўступнай кампаніі, яна вельмі спакойна прайшла, нейкіх парушэнняў і эксцэсаў не было.

І, як было заяўлена сёння на прэс-канферэнцыі, новая рэдакцыя правіл паступлення, улічваючы ўсе прапановы і папраўкі, будзе зацверджана ўжо ў лістападзе гэтага года