Вулічны экстрым актыўна развіваецца ў Мінскай вобласці

28 июля 2021

Вулічны экстрым актыўна развіваецца ў Мінскай вобласці. Новыя скейтадромы, зоны для занятку вулічнай гімнастыкай, трэкі для ролернага спорту - усё гэта ўжо можна ўбачыць не толькі ў буйных гарадах, але і ў невялікіх мястэчках і вёсках. Спрыяе росту папулярнасці такіх лакацый сярод падлеткаў і развіццё інфраструктуры. Ілья Цвяткоў зрабіў агляд свежых экстрым-пляцовак.

Новую пляцоўку для вулічнай гімнастыкі адразу ацанілі жыхары вёскі Лошніца Барысаўскага раёна. Цяпер спорт для іх у крокавай даступнасці. Модульны комплекс для заняткаў варкаўтам дапамагае адточваць і новыя трукі на турніках. Спартыўную лакацыю апрабавалі таксама атлеты-аматары са сталіцы.

Варкаўт-зону адкрылі на базе Лошніцкай гімназіі. Падцягванні, адцісканні на брусах, сальта тут можна развучваць з раніцы да позняга вечара. Снарады для агульнай фізічнай падрыхтоўкі і нават міні-планы фітнес-заняткаў - усё прадугледжана для эфектыўных трэніровак.

Асаблівую ўвагу надалі і пакрыццю. Яно тут спецыяльнае - у састаў уваходзіць вялікі працэнт гумы. Выконвае такая падлога 2 функцыі: па-першае, яна менш слізкая, а па-другое, падчас падзенняў зніжаецца рызыка атрымаць траўму.

Паласа перашкод з амаль вертыкальнымі горкамі - так званы памптрэк - унікальнае збудаванне, якое ўжо другі год працуе ў Барысаве. Ідэальнае месца для трэніровак прыхільнікаў язды на самакатах і скейтбордах.

Для аматараў экстрыму ў цэнтры Барысава арганізавалі цэлы кластар вулічных відаў спорту. Новы скейтадром - самы вялікі ў Мінскай вобласці. Ён займае плошчу ў 2000 квадратаў і выкананы па еўрапейскіх стандартах.

Акрамя гэтага, на тэрыторыі кластара прадугледжаныя і трэнажоры ў выглядзе скейтаў, каб паспрабаваць свае сілы на статычным снарадзе перад тым, як стаць на сапраўдны борд. Дарэчы, яшчэ адзін вялікі скейтадром з зонай для правядзення прафесійных трэніровак па ролерным спорце хутка адкрыецца і ў Салігорску.