Другія суткі супрацоўнікі МНС адпампоўваюць ваду ў вёсцы Калядзічы

3 апреля 2018

Доўгачаканае цяпло і сонца справакавала шэраг падтапленняў у Мінскай вобласці. Так, толькі за мінулыя суткі ратавальнікі больш за 60 разоў выязджалі на дапамогу гараджанам, адпампоўвалі талыя воды з падворкаў. У перыяд раставання снегу супрацоўнікі МНС раяць ачысціць дрэнажныя і сцёкавыя канавы ад смецця, каб даць магчымасць сыходзіць вадзе. Прыбраць з падворкаў і падвалаў рэчы, якія могуць быць пашкоджаны. Асабліва гэта датычыцца жылых дамоў, якія знаходзяцца ў нізіне і ў месцах сходу снегу з палёў.

Другія суткі супрацоўнікі МНС адпампоўваюць ваду і ў вёсцы Калядзічы. Сур'ёзна падтопленымі апынуліся два падвор'і. Прычына мясцовага апакаліпсісу ў дрэннай працы ліўнёвай сістэмы, якая аказалася забітая смеццем. Большую частку вады ужо ўбралі. На месцы працуюць і камунальныя службы.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, заўтра ў Мінску і вобласці да плюс 17, пры гэтым нават ноччу будуць трымацца плюсавыя тэмпературы.