Другі "танкалёт" Белавія і Wargaming прыбыў у Мінск

12 декабря 2018

У Нацыянальным аэрапорце Мінск менш чым гадзіну таму прызямліўся "танкалёт". Embraer E R j - 195 L R - гэта сумесны праект Белавія і Wargaming. Авіякампанія набыла борт яшчэ ў 2014 годзе. І зараз пасля афарбоўкі ў Расіі ён прыбыў у Мінск. Борт прызямліўся роўна ў 12 гадзін 12 хвілін сёння, 12 снежня. Як і папярэдні субрат, ён выкананы ў чорна-аранжавым колеры. Фігура на фюзеляжы ўтворана яркімі элементамі камуфляжу ў фірменных колерах World of Tanks і нагадвае сілуэт танка. У цэнтры кампазіцыі зубр як адзін з галоўных сімвалаў Беларусі.

Першы камерцыйны палёт гэтага борта будзе ажыццёўлены па маршруце Мінск - Баку - Мінск.