Другой сталічнай бальніцы - 220 гадоў

24 сентября 2019

Калісьці менавіта тут з'явіўся першы ў Беларусі рэнтген-апарат, а сёння ультрагукавое даследаванне сэрца робяць з выкарыстаннем 3D-вымярэнняў.

Другой сталічнай бальніцы - 220 гадоў! Тут працуюць амаль  700 медыкаў, прычым, на самым сучасным абсталяванні.  Што дазваляе выяўляць самыя  схаваныя паталогіі галоўнага органа.  Пра адну са старэйшых клінік сталіцы - Юлія Грызунт. 

У Ірыны Валынец у працоўнай кніжцы адзін запіс – 2-я  гарадская бальніца. 41 год таму яна прыйшла сюды на інтэрнатуру. Сёння - узначальвае пульманалагічнае аддзяленне. Прызнаецца, спачатку падумвала пайсці ў больш сучасны медцэнтр. Але ж засталася ў роднай клініцы і не шкадуе. 

На базе 2-й бальніцы  адкрыты і рэабілітацыйны цэнтр для пацыентаў, якія перажылі інсульт. Тут мы сустрэлі Аляксандра Жураўлёва. Пасля шырокага інсульту ён трапіў у кому і ўрачы нават не былі ўпэўненыя, што пацыент будзе жыць. А калі і будзе,  наўрад ці стане хадзіць. Але Аляксандр апынуўся мацнейшым за свой дыягназ. Нават  асвоіў некалькі трэнажораў. Варыянтаў  не было, бо мужчыну чакае вялікая сям'я.

Вядома,  такая матэрыяльна-тэхнічная база - плён шматгадовай працы. Сёлета бальніца адзначае свой 22-гі дзясятак!

220 гадоў таму пры жаночым манастыры пачаў працу шпіталь на 25 ложкаў. Так пачалася гісторыя 2-й гарадской бальніцы. Тады было складана нават уявіць сабе, што менавіта тут аднойчы ўпершыню ў Беларусі пройдзе пераліванне крыві і з'явіцца першы рэнтген-апарат.

Зараз абсталяванне для рэнтгена сэрца тут сусветнага ўзору. Ультра-гукавое даследаванне робяць у 3Д-вымярэнні. Аб'ёмныя здымкі дазваляюць дыягнаставаць самыя схаваныя паталогіі сэрца. А летась тут з'явілася абсталяванне, якое нібы "прыпякае" ачагі арытміі ў пацыентаў. А на працягу года з'явіцца абсалютная навінка - арытмію пачнуць лячыць холадам.

У 2-й бальніцы сёння працуюць 664 медыкі - дзве з паловай сотні з іх - урачы. Сярод іх ёсць кандыдаты навук і выдатнікі аховы здароўя. Бо працаваць тут - прэстыжна, а галоўнае - перспектыўна. Дзякуючы ўвядзенню новых карпусоў,  ёсць магчымасць расці. І медыкі яе не ўпускаюць.