Другі экіпаж авіяцыі МНС на верталёце Мі-8 вылецеў у Турцыю

28 июня 2019

Раніцай з аэрадрома  Ліпкі  другі экіпаж авіяцыі МНС на верталёце Мі-8 вылецеў у Турцыю  для аказання дапамогі ў тушэнні лясных пажараў. Авіятарам у складзе сямі чалавек трэба будзе  выканаць пералёт праз Малдову і прызямліцца ў турэцкім аэрапорце  Чорлу. Камандзіроўка запланаваная да кастрычніка. У цяперашні час у Турэцкай Рэспубліцы на пляцоўцы "Ятаган" ужо знаходзіцца на дзяжурстве аналагічны верталёт і група спецыялістаў авіяцыі МНС Беларусі. Нашы ратавальнікі за месяц выканалі 18 палётаў і ажыццявілі 53 злівы вады. Адзначым, беларускі бок  у рамках міжнароднага супрацоўніцтва  ўжо не першы год аказвае дапамогу розным краінам  у барацьбе з прыроднымі стыхіямі.