Другі дзень выставы "СМІ ў Беларусі" прысвечаны рэгіянальнай прэсе

4 мая 2018

Сёння другі дзень міжнароднага форуму сродкаў масавай інфармацыі ў Мінску. Ён упершыню прысвечаны рэгіянальнай прэсе. У гэтыя хвіліны ідуць прэзентацыі абласцей. На сувязь са студыяй зноў выходзіць Надзея Сербіненка

СМІ з рэгіёнаў вельмі дэталёва падрыхтаваліся і падышлі да прэзентацыі сваіх тэлевізійных і газетных праектаў творча і з душой.

Так, раённае выданне «Голос Любанщины» прывезла з сабой на выставу мясцовы калектыў народнай творчасці "Беражніцы". Удзельнікаў і наведвальнікаў выставы яны знаёмілі з традыцыямі і абрадамі Мінскай вобласці. У цэлым сёння арганізатары прысвяцілі ўвесь дзень працы выставы рэгіянальнай прэсе. Сёння другі і перадапошні дзень выставы СМІ. Толькі тут, у "БелЭкспа", на адной пляцоўцы прадстаўлены абсалютна розныя гульцы белінфармпрасторы. Гэта 50 т экспанентаў, 400 СМІ, у тым ліку і БТ.

Тут у кулуарах нам удалося пагутарыць з кіраўнікамі вядучых СМІ краіны. Якія свае праекты прэзентуюць тут, у "БелЭкспа", якім бачаць фармат гэтай сустрэчы ў наступным годзе. Давайце паслухаем іх меркаванне (відэа).

Заўтра праца выставы будзе прысвечана дзецям і моладзі, у тым ліку студэнцкай журналістыцы. Сёння тут, на праспекце Пераможцаў, 14, чакаюць усіх аматараў гарачых навін. Убачыцца з любімымі вядучымі, пагутарыць ужывую з карэспандэнтамі і нават задаць набалелыя пытанні рэдактарам вядучых СМІ краіны яшчэ ёсць час.

Выстава будзе адкрыта і сёння, і заўтра. А наша здымачная група працягвае працаваць у "БелЭкспа". Усё самае цікавае мы пакажам у наступных выпусках навін на "Беларусь 1", таму не пераключайцеся.