Другі дзень VI з'езду беларусаў свету

24 июля 2013
Асноўнай тэмай абмеркавання стане стан нашай нацыі ва ўмовах глабалізацыі. У рамках з'езду будзе працаваць тры тэматычныя секцыі: па пытаннях магчымасцяў унутраных сіл Беларусі і дыяспары па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці, культурнай спадчыны беларускага замежжа, супрацоўніцтва новай і старой іміграцыі.

Аляксандр Сапега, старшыня асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі: Я жыву ўжо 7 гадоў у Швейцарыі, і мне хочацца прыязджаць сюды, атрымліваецца недзе 4 разы на год. У маёй жонкі гадавая віза, яна ездзіць нават адна без мяне і бавіць час у Беларусі, хоць яна швейцарка. Ёй вельмі падабаецца Беларусь, і мы імкнёмся часта прыязджаць.

Закон Аб беларусах замежжа можа быць прыняты да канца года. Такую прапанову агучыла міністэрства культуры. Закон дасць дадатковую прававую прастору для поўнага ўзаемадзеяння з беларусамі замежжа беларускім чыноўнікам.