Другі дзень перадкастынгу праекта X-Factor Belarus. Сачыце за дзённікамі шоу ў сацсетках

2 апреля 2021
Белтэлерадыёкампанія запальвае зоркі. Сёння другі дзень перадкастынгу праекта X-Factor Belarus.  Напярэдадні суддзі ў Брэсце праслухалі больш за 60 выступленняў. Сёння таксама дзясяткі выканаўцаў змагаліся за званне лепшага. Згодна з умовамі гэтага этапу конкурсу, удзельнікі павінны спяваць а капэла (без музычнага суправаджэння).
Сачыць за  дзённікамі шоў можна ў сацыяльных сетках. Наступны горад, дзе пройдуць перадкастынгі, - Віцебск. Там адбор адбудзецца 9 і 10 красавіка.